Пастаянны камітэт УСНП прыняў дзве пастановы
  2020-02-25 14:44:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24-га лютага завяршылася 16-я сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання. На сесіі шляхам галасавання прыняты пастановы "Аб ўсебаковым спыненні незаконнага гандлю дзікай фаўнай, выкараненні шкоднай звычкі ўжывання мяса дзікіх жывёл, належнай абароне жыцця, здароўя і забеспячэння бяспекі народа» і «Аб адтэрміноўцы правядзення 3-й сесіі УСНП 13-га склікання».

Пасля ўспышкі эпідэміі вельмі востра паўстала пытанне пра ўжыванне мяса дзікіх жывёл. Створаная такой звычкай, прыхаваная пагроза бяспекі грамадскага аховы здароўя выклікала крайнюю заклапочанасць шырокіх колаў грамадства. Аднак для ўсебаковага выпраўлення «Закона аб абароне дзікіх жывёл КНР» неабходны пэўны працэс. У ключавы момант прадухілення і кантролю над эпідэміяй хуткае прыняцце ПК УСНП спецыяльнай пастановы з'яўляецца надзвычай неабходным і актуальным. Да ўнясення паправак у заканадаўства і выпрацоўкі адпаведных законапраектаў неабходна своечасовае і дакладнае ўсебаковае выкараненне шкоднай звычкі ўжывання мяса дзікіх жывёл і нанясенне жорсткіх удараў па нелегальным гандлі дзікай фаўнай. Гэта прадаставіць магутную заканадаўчую аснову для перамогі над эпідэміяй, абароны жыцця, здароўя і забеспячэння бяспекі народа.

Пастановы пачалі дзейнічаць з дня іх публікацыі – з 24 лютага 2020 года.

У пастанове «Аб адтэрміноўцы правядзення 3-ці сесіі УСНП 13-га склікання" выразна адзначаецца, што адтэрміноўка правядзення сесіі будзе рэалізавана належным чынам. Канкрэтны час правядзення сесіі будзе вызначаны Пастаянным камітэтам УСНП у асобным парадку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040