Біятэхналагічная кампанія "Баао Цзінсінь" з Чэнду ў супрацоўніцтве з Універсітэтам "Цінхуа", медыцынскім інстытутам "Хуасі" распрацавала адмысловы набор рэагентаў для выкарыстання ў дыягнастычных сістэмах на аснове метаду ізатэрмічнай ампліфікацыі нуклеінавых кіслот. Новая распрацоўка, якая дазваляе адначасова вызначыць наяўнасць шасці відаў вірусаў, якія выклікаюць рэспіраторныя захворванні, уключаючы каранавірус новага тыпу, ухвалена Дзяржупраўленнем кантролю над лекавымі сродкамі. Для выяўлення віруса можна выкарыстоўваць розныя ўзоры біяматэрыялаў, а вынік можа быць атрыманы ўжо праз паўтары гадзіны.