Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з наследным прынцам Абу-Дабі Мухамедам бен Заідам аль Нахаянам
  2020-02-26 13:57:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25 лютага - Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль Нахаянам.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, у ключавы момант, калі Кітай прыкладае ўсе намаганні для барацьбы з эпідэміяй, яго Высокасць шэйх адным з першых адкрыта падтрымаў намаганні Кітая па барацьбе з эпідэміяй, а ўрад і народ Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў / ААЭ / неаднаразова прадастаўлялі кітайскаму боку падтрымку ў выглядзе медыцынскіх матэрыялаў, што ў поўнай меры адлюстравала глыбокае сяброўства ў радасці і ў горы і высокі ўзровень адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. "Я стаўлюся да гэтага з удзячнасцю і адабрэннем", - сказаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што з самага пачатку эпідэміі кітайскі бок нязменна ставіць на першае месца жыццё, бяспеку і здароўе народных мас, у поўнай меры выкарыстоўвае свае інстытуцыйныя перавагі, прыняў самыя комплексныя, строгія і дбайныя меры па прафілактыцы і кантролі і рашуча стрымлівае далейшае распаўсюджванне эпідэміі . На дадзены момант у сітуацыі з прафілактыкай і кантролем за эпідэміяй ужо намеціліся пазітыўныя зрухі. "Кітайскі бок абсалютна верыць, што яму ўдасца атрымаць перамогу ў барацьбе з эпідэміяй, і валодае ўсімі магчымасцямі для гэтага. Мы прыкладаем усе намаганні для прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй і ў той жа час арганізавана спрабуем аднавіць працу прадпрыемстваў для садзейнічання паслядоўнаму і здароваму сацыяльна- эканамічнаму развіццю ", - распавёў Сі Цзіньпін.

Старшыня КНР адзначыў, што кітайскі бок прытрымліваецца канцэпцыі супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і не толькі прыкладае ўсе сілы для абароны жыцця, бяспекі і здароўя насельніцтва Кітая, але і ўнес актыўны ўклад у абарону сусветнай аховы здароўя. "Урад Кітая, нязменна прытрымліваючыся адкрытай, празрыстай і адказнай пазіцыі, своечасова паведамляе ўсю інфармацыю аб эпідэміі, актыўна рэагуе на заклапочанасці ўсіх бакоў і пашырае супрацоўніцтва з сусветнай супольнасцю. Кітайскі бок будзе працягваць прымаць практычныя крокі, забяспечваць жыццё і здароўе ўсіх замежных грамадзян, якія знаходзяцца у Кітаі, уключаючы і грамадзян ААЭ, а таксама разлічвае на падтрыманне цеснага ўзаемадзеяння з ААЭ па пытаннях апошніх змен у развіцці сітуацыі з эпідэміяй і на абмен вопытам у галіне лячэбна-прафілактычных мер ", - сказаў Сі Цзіньпін.

Акрамя таго, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў мінулым годзе яго Высокасць шэйх здзейсніў паспяховы дзяржаўны візіт у Кітай. Падчас візіту кіраўнікі дзяржаў дасягнулі важных дамоўленасцей, вызначылі напрамак далейшага развіцця двухбаковых адносін у новую эпоху і выпрацавалі дарожную карту гэтага развіцця. Кітайскі бок разлічвае, што Кітай і ААЭ будуць разам прыкладаць намаганні, бесперапынна ўмацоўваць узаемны палітычны давер, у рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" паглыбляць практычнае супрацоўніцтва ў энергетыцы, будаўніцтве інфраструктуры, фінансавай сферы, інвестыцыях, вытворчых магутнасцях, умацоўваць гуманітарныя кантакты і спрыяць далейшаму развіццю адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства ў новую эпоху.

У сваю чаргу, шэйх Мухамед бен Заід аль Нахаян ад імя ўрада і народа ААЭ выказаў шчырыя спачуванні народу Кітая ў сувязі з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, а таксама высока ацаніў эфектыўныя меры для барацьбы з эпідэміяй, якія прадпрымае кітайскі бок. Па словах Мухамеда бен Заіда аль Нахаяна, ААЭ з'яўляюцца сябрам і ўсебаковым стратэгічным партнёрам Кітая, цвёрда падтрымліваюць кітайскі бок у барацьбе з эпідэміяй і маюць намер працягваць аказваць Кітаю падтрымку. "Упэўнены, што пад цвёрдым кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна кітайскі народ абавязкова зможа ўжо ў бліжэйшы час атрымаць перамогу над эпідэміяй. Народ ААЭ будзе рашуча стаяць плячом да пляча з брацкім кітайскім народам і разам пераадольваць гэты цяжкі момант. ААЭ разлічваюць, што яны будуць сумесна з кітайскім бокам пастаянна паглыбляць узаемную падтрымку і супрацоўніцтва, а таксама садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых адносінаў ", - адзначыў Мухамед бен Заід аль Нахаян.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040