Штодзённая колькасць пацверджаных выпадкаў новай каронавіруснай пнеўманіі COVID-19 у кантынентальным Кітаі, акрамя правінцыі Хубэй, у аўторак знізілася да 5, - пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР у сераду.
Паводле паведамлення ведамства, у аўторак паступілі паведамленні аб 406 новых пацверджаных выпадках заражэння каронавіруснай інфекцыяй, уключаючы 401 выпадак інфікавання - у правінцыі Хубэй.
У панядзелак па ўсёй краіне за выключэннем правінцыі Хубэй былі зарэгістраваныя 9 новых пацверджаных выпадкаў. У нядзелю гэтая лічба склала 11.