Прэзідэнт Ірана: чуткі пра COVID-19 раздзімаюцца "ворагамі"
  2020-02-27 11:14:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані адзначыў, што ворагі спрабуюць нагнаць страху з нагоды ўспышкі COVID-19 у краіне. Пра гэта паведаміла афіцыйнае іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA. Пры гэтым Раўхані не назваў ніякіх канкрэтных імёнаў.

Як паведаміла агенцтва, ворагі Ірана спецыяльна распаўсюджваюць ілжывыя сцвярджэнні пра вірус, каб заахвоціць бізнес, які працуе ў краіне, да закрыцця. Гэта, у сваю чаргу, можа вельмі негатыўна адбіцца на іранскай эканоміцы.

Згодна з сённяшняй інфармацыі ўладаў Ірана, у краіне пацвердзіліся 139 выпадкаў захворвання на COVID-19. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя Ірана паведаміла, што 19 чалавек памерлі ад новай пнеўманіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040