Кітай ахвяраваў Ірану абсталяванне для выяўлення COVID-19
  2020-02-27 11:19:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасол Кітая ў Іране Чан Хуа сёння заявіў, што Кітай перадаў Ірану медыцынскае абсталяванне для выяўлення выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне. "Нашы намаганні будуць працягвацца", -- напісаў на сваёй старонцы ў Твітары кітайскі пасол.

Напярэдадні амбасада Кітая ў Тэгеране прадаставіла Міністэрству аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана 250 тыс. масак у якасці дапамогі па абароне іранцаў ад COVID-19.

Іранскае міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі абвясціла, што 139 чалавек заразіліся каранавірусам у краіне, 19 з якіх памерлі за апошні тыдзень. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040