Кітай укараняе сістэму віртуальных наведванняў хворых Covid-19
  2020-02-28 10:45:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай укараняе сістэму віртуальных наведванняў хворых Covid-19. Піянерам у гэтым напрамку стала клініка пры Куньмінскім медыцынскім універсітэце. Зносіны з ізаляванымі пацыентамі ажыццяўляецца пры дапамозе сувязі пятага пакалення 5G і тэхналогій віртуальнай рэальнасці.

З дапамогай адпаведнага мабільнага дадатку сваякі хворых змогуць адсочваць стан пацыента і звярнуцца да ўрача ў любы час.

Сістэма віртуальнага наведвання ізаляваных пацыентаў на аснове 5G+VR была распрацавана аддзяленнем кампаніі China Mobile ў Куньміне. Яна спалучае ў сабе віртуальную рэальнасць, прамую трансляцыю і іншыя найноўшыя тэхналогіі, распрацавана пад такія прылады, як шлем віртуальнай рэальнасці, планшэтны камп'ютар, смартфон. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040