Сепаратыст Лі Чжыін арыштаваны паліцыяй Сянгана па абвінавачванні ў запалохванні і арганізацыі незаконных мітынгаў
  2020-02-28 16:27:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каля 7 гадзін раніцы па пекінскім часе 28 лютага супрацоўнікі рэгіянальнага падраздзялення па барацьбе са злачыннасцю (Regional Crime Unit) Сянгана правялі вобыск і спадарожныя следчыя дзеянні на хаце аднаго з ключавых удзельнікаў беспарадкаў у Сянгане - сепаратыста, заснавальніка медыягрупы «Next Digital» Лі Чжыіна (Jimmy Lai Chee-ying).

Лі Чжыін быў арыштаваны прыкладна ў 8 гадзін у доме, размешчаным на вуліцы Кадуры (Kadoorie Avenue). Лі Чжыін абвінавачваецца ў тым, што ў чэрвені 2017 года ў Сянгане, у парку Вікторыя пагражаў журналісту газеты «Арыент Дэйлі Ньюз» (Oriental Daily News) і ў тым, што у 2019 годзе ён гуляў вядучую ролю ў беспарадках, арганізуючы ў Сянгане шматлікія незаконныя масавыя акцыі. Падчас арышту Лі Чжыін закрыў твар маскай. Затым ён быў пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак Каўлун-Сіці (Kowloon City) для допыту і далейшых працэсуальных дзеянняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040