Агульная магутнасць перапрацоўкі медыцынскіх адходаў у Кітаі складае 5,83 тон за дзень
  2020-02-28 16:31:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 лютага ў Міністэрстве экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР паведамілі аб тым, што ў краіне дзейнасць па ўтылізацыі медыцынскіх адходаў і ачыстцы сцёкавых вод вядзецца планамерна і стабільна. З 20 студзеня ва ўсёй краіне было апрацавана ў агульнай складанасці 98508 тон медыцынскіх адходаў.

Пасля ўспышкі эпідэміі пнеўманіі Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя ўзяло пад поўны кантроль утылізацыю медыцынскіх адходаў і ачыстку медыцынскіх сцёкавых вод у мэтах забеспячэння поўнага ахопу медыцынскіх устаноў, аператыўнага і эфектыўнага збору, перавозкі і ўтылізацыі.

У міністэрстве паведамілі, што ў кругласутачна кантралюецца 481 пункт утылізацыі адходаў у 358 гарадах краіны. 54 горада, дзе назіраецца празмернасць медыцынскіх адходаў і ўзмоцненая нагрузка на пункты ўтылізацыі, знаходзяцца пад папярэднім папераджальным кантролем. 13 гарадоў правінцыі Хубэй знаходзяцца пад адмысловым кантролем -- вядуцца пастаянныя відэанарады спецыялістаў, адказных за розныя пытанні працы з медыцынскімі адходамі і сцёкавымі водамі, падчас якіх распрацоўваюцца неабходныя актуальныя і экстранныя меры рэагавання.

На 24 лютага агульная магутнасць перапрацоўкі медыцынскіх адходаў у Кітаі складае 5830 тон за дзень, павялічыўся на 928 тон у параўнанні з 20-м студзеня. У правінцыі Хэбэй магутнасці складаюць 648,6 тон за дзень, у горадзе Ухань -- 262,8 тон.

У Міністэрстве экалогіі і навакольнага асяроддзя таксама паведамілі, што ў краіне працуе 2109 заводаў па перапрацоўцы сцёкавых водаў. Зараз яны знаходзяцца ў рэжыме нармальнай эксплуатацыі пры строгім захаванні патрабаванняў карантыну. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040