Прэзідэнт Таджыкістана Э. Рахмон і Ян Цзэчы абмеркавалі двухбаковыя адносіны
  2020-03-02 10:55:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон правёў сустрэчу з членам Палітбюро ЦК КПК, кіраўніком канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы, падчас якой абодва бакі пацвердзілі прыхільнасць умацаванню міждзяржаўных сувязяў.

Ян Цзэчы нагадаў, што ў мінулым годзе старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Э. Рахмон пагадзіліся сумеснымі намаганнямі ствараць кітайска-таджыкістанскую супольнасць развіцця і супольнасць бяспекі. Яны распрацавалі новы план развіцця адносін паміж дзвюма краінамі.

Кітай гатовы працаваць разам з Таджыкістанам, каб ператвараць у жыццё кансенсус, дасягнуты кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, няўхільна падтрымліваць адзін аднаго, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва, абараняць агульную бяспеку, а таксама ўмацоўваць кантакты і каардынацыю ў міжнародных і рэгіянальных справах, заявіў Ян Цзэчы. У апошнія гады Кітай і Таджыкістан атрымліваюць плённыя вынікі, якія прыносіць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху", таму абодва бакі павінны і далей садзейнічаць спалучэнню стратэгій развіцця, павышаць узровень супрацоўніцтва, а таксама актывізаваць абмены на карысць дзвюх краін і іх народаў, адзначыў ён .

Ян Цзэчы прадэманстраваў прэзідэнту Таджыкістана вынікі, дасягнутыя Кітаем ва ўсебаковай барацьбе з эпідэміяй, а таксама супрацьэпідэмічныя меры, прынятыя паралельна з намаганнямі, накіраванымі на садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны.

Кітай дзякуе Таджыкістану за медыцынскае абсталяванне ў якасці падтрымкі намаганняў па барацьбе з вірусам, сказаў Ян Цзэчы. Ён дадаў, што Кітай гатовы працягваць працаваць з усімі краінамі дзеля барацьбы з каранавірусам і абароны рэгіянальнай і глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя.

Э. Рахмон заявіў, што прыярытэтам сваёй знешняй палітыкі Таджыкістан лічыць развіццё адносін з Кітаем, які з'яўляецца яго блізкім суседам і надзейным стратэгічным партнёрам. Таджыкістан гатовы добрасумленна ажыццяўляць ключавыя праекты супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", паглыбляць кааперацыю дзвюх краін у галіне бяспекі, каб надаць новы імпульс развіццю двухбаковых адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства.

Ян Цзэчы таксама сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Таджыкістана Азімам Ібрахімам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040