У Кітаі правялі аперацыю па перасадцы лёгкіх для пацыента з пнеўманіяй COVID-19
  2020-03-02 10:59:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 сакавіка, На ўсходзе Кітая правялі хірургічную аперацыю па перасадцы абодвух лёгкіх для пацыента, заражанага каронавірусам новага тыпу. Пра гэта паведамілі ў Народнай бальніцы горада Усі правінцыі Цзянсу.

Дзякуючы 5-гадзінным намаганням, намеснік дырэктара бальніцы Чэнь Цзін'юй з калегамі выканаў поўную замену ахопленых хваробай лёгкіх 59-гадовага пацыента здаровымі лёгкімі ад донара.

У бальніцы паведамілі, што мужчыну быў пастаўлены дыягназ пнеўманіі COVID-19 26 студзеня. У яго было некалькі адмоўных вынікаў тэсту на нуклеінавыя кіслоты пасля праходжання лячэбнага курсу з выкарыстаннем трахеатамічнай канюлі, экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі і медыкаментознай тэрапіі. Аднак пацыент пакутаваў ад незваротнай лёгачнай дысфункцыі.

Аперацыя апынулася рызыкоўнай. Усе хірургі павінны былі заставацца ў пакоі з адмоўным ціскам на працягу ўсёй аперацыі, што было складана вытрымаць як фізічна, так і псіхалагічна, прызнаўся Чэнь Цзін'юй.

Пацыент у цяперашні час знаходзіцца ў стабільным стане, трансплантаваныя лёгкія стабільна насычаюцца кіслародам, паведамілі ў лякарні. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040