Палац Патала, архітэктурны помнік у Тыбецкім аўтаномным раёне / Паўднёва-Заходні Кітай /, сёння правёў першы за сваю 1300-гадовую гісторыю відэатур у рэжыме рэальнага часу.
Пабудаваны ў VII стагоддзі Палац Патала ўяўляе ўзор антычнай архітэктуры і служыць домам для больш за 100 тысяч культурных рэліквій. Палац, які таксама ўключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, быў зачынены для наведвання 27 студзеня ў прафілактычных мэтах.
Анлайн-трансляцыя тура пачалася ў 14:00 на папулярнай кітайскай платформе электроннай камерцыі Таабаа, вынікае з дадзеных адміністрацыі палаца. Экскурсавод з бюро адміністрацыі палаца ў рэжыме прамога струменевага вяшчання распавёў гісторыю архітэктурнага помніка ля падножжа гары, дзе ён быў пабудаваны.
Палчас гадзінны сесіі экскурсавод правёў гледачоў па традыцыйным маршруце і расказаў ім тонкасці выканання яго архітэктурных элементаў і абароны культурных каштоўнасцяў.
Тур таксама падарыў рэдкую магчымасць скласці ўяўленне аб ходзе дыгіталізацыі старажытных літаратурных помнікаў, што знаходзяцца ў палацы, а таксама атрымаць асалоду ад яго залатых стрэхаў.
Паводле ацэнак, анлайн-трансляцыя набрала каля 920 тыс. праглядаў, што складае больш за палову ад агульнага ліку наведвальнікаў палаца за год.
Палац працягне ў далейшым праводзіць прамыя відэатрансляцыі з выстаў яго культурных рэліквій, паведамілі ў бюро адміністрацыі. --0--