Ван І заклікаў узмацніць міжнародную каардынацыю ў сферы супрацьстаяння эпідэміі
  2020-03-02 16:26:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ван І ў часопісе ЦК КПК «Цюшы» апублікаваў артыкул на тэму супрацьстаяння эпідэміі і фарміравання супольнасці адзінага лёсу. У артыкуле міністр адзначыў, што эпідэмія пнеўманіі чарговы раз нагадала міжнароднай супольнасці аб тым, што ў эпоху глабалізацыі лёсы розных краін ўзаемазвязаны, адзіна правільным падыходам да развіцця чалавечай цывілізацыі стане фарміраванне супольнасці адзінага лёсу.

Кітай гатовы ўмацоўваць міжнародную каардынацыю на аснове сумеснага супрацьстаяння эпідэміі, пашыраць супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй у двухбаковым і шматбаковым фарматах, працягваць цесныя кантакты з СААЗ, шукаць падыходы да фарміравання сумеснага трансгранічнага супрацьэпідэмічнага механізму, абмена інфармацыяй, якая тычыцца эпідэмічнай сітуацыі, супрацьэпідэмічных мер і вынікаў даследаванняў. Кітай таксама ўзмоцніць узаемадзеянне ў галіне распрацоўкі лекавых сродкаў і вакцын. Разам з тым, КНР у якасці адказнай дзяржавы гатова аказаць дапамогу краінам, у якіх распаўсюджваецца эпідэмія.

Ван І адзначае, што Кітай, прытрымліваючыся ідэі фарміравання глабальнай супольнасці адзінага лёсу, мае намер больш актыўна ўдзельнічаць у падтрыманні бяспекі сусветнай аховы здароўя. Краіна працягне падтрымліваць ААН і СААЗ у іх дзейнасці па прадухіленні інцыдэнтаў у сферы аховы здароўя, адыгрываючы сваю ролю ў аптымізацыі глабальнага механізму абароны ў сферы грамадскай аховы здароўя і прасоўваючы рэалізацыю прыярытэтных профільных праектаў міжнароднага супрацоўніцтва.

З пачатку эпідэміі пнеўманіі Кітай прыняў самыя строгія і грунтоўныя супрацьэпідэмічныя меры, імкнучыся не дапусціць распаўсюджання эпідэміі ў глабальным маштабе. Кіраўнікі звыш 170 дзяржаў, 40 міжнародных і рэгіянальных арганізацый выказалі спачуванне і падтрымку Кітаю, высока ацаніўшы супрацьэпідэмічныя меры кітайскага ўрада. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040