Выпрабаванне першага ў свеце ядзернага рэактара энергаблока "Хуалун-1" правялі ў Кітаі
  2020-03-03 11:18:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завершана функцыянальнае выпрабаванне першага ў свеце ядзернага рэактара энергаблока "Хуалун-1" АЭС 3-га пакалення ў гарачым стане, чыя эксклюзіўная інтэлектуальная ўласнасць цалкам належыць Кітаю, паведамілі 2 сакавіка ў Кітайскай карпарацыі ядзернай прамысловасці. Рэактар нумар 5,што прайшоў выпрабаванне, належаць АЭС у горадзе Фуцін правінцыі Фуцзянь. Паспяховае выпрабаванне заклала трывалую аснову для далейшай працы, такой, як загрузка сыравіны ў агрэгат, выпрацоўка электраэнергіі сумеснымі сеткамі і інш.

Спецыялісты галіны распавялі пра тое, што было трэба зрабіць для тэставання: давесці павышэнне тэмпературы і ціску сістэмы цепланосбіта рэактара да адзнакі, якая адпавядае стану прыпынку рэактара шляхам эксплуатацыі галоўнай помпы і электрычнага награвальніка стабілізатара напругі, правесці шэраг эксперыментаў пробнай эксплуатацыі на розных платформах.

Як дзяржаўная візітоўка выхаду кітайскай атамнай энергіі на міжнародны рынак, энергаблок "Хуалун-1" уяўляе сабой адзін з трох самых папулярных у цяперашні час на рынку атамнай энергіі агрэгатаў для АЭС 3-га пакалення. У цяперашні час узводзяцца 5 энергаблокаў "Хуалун-1", як у КНР, так і за мяжой. Рэактар ​​нумар 5 АЭС у горадзе Фуцін пачаў будавацца з 2015 года, згодна з планам ён павінен быць здадзены ў эксплуатацыю ўжо ў бягучым годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040