Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь сёння заявіў, што пры прафілактыцы эпідэміі новага каронавіруса ўрад Кітая праяўляе да грамадзян КНР і замежных дзяржаў роўныя адносіны, якія адпавядаюць кітайскім законам і пастановам.
Мясцовыя ўлады ўжываюць да прыбыўшых з сур'ёзна закранутых эпідэміяй краін і раёнаў каранцінныя і прафілактычныя меры, уключаючы вымярэнне тэмпературы цела і медыцынскае назіранне. Па словах Чжаа Ліцзяня, дадзеныя меры адпавядаюць кітайскім законам, яны неабходныя для стрымлівання эпідэміі і могуць эфектыўна прадухіліць трансгранічнае распаўсюджванне віруса.
Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што ўлады ўжываюць названыя меры да ўсіх без выключэння, цалкам улічваючы заклапочанасць людзей і даючы ім неабходную абарону і дапамогу. Гэтыя эфектыўныя дзеянні па блакаванні перадачы віруса ад чалавека да чалавека і запаволення распаўсюджвання эпідэміі атрымалі прызнанне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Прадстаўнік МЗС указаў, што мясцовыя ўлады будуць аператыўна карэктаваць меры, якія прымяняюцца да замежнікаў, якія прыбылі ў Кітай, з улікам эпідэмічнай сітуацыі.
Чжаа Ліцзянь выказаў надзею, што жыхары сур'ёзна закранутых эпідэміяй краін і раёнаў па прыбыцці ў Кітай праявяць поўнае разуменне і супрацоўніцтва ў дачыненні да дадзеных мер, каб абараніць здароўе і бяспеку, як саміх сябе, так і іншых людзей. -0-