Кітайскія ўрачы надрукавалі 3D-мадэль ачага захворвання ў пацыента, заражанага каранавірусам новага тыпу
  2020-03-03 11:35:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каманда ўрачоў Першай народнай бальніцы г. Чэньчжоу надрукавала мадэль ачага захворвання ў пацыента, заражанага каранавірусам новага тыпу.

У параўнанні з двухмернымі малюнкамі камп'ютарнай тамаграфіі, трохмерныя мадэлі забяспечваюць больш яркую рэканструкцыю артэрый, вен і бронхаў пацыента, што можа аказаць вялікую дапамогу ў клінічнай тэрапіі, адзначыў эксперт бальніцы Хэ Юйчэн.

"Пасля атрымання даных мадэлі з выкарыстаннем трохмернай рэканструкцыі малюнкаў камп'ютарнай тамаграфіі была надрукавана поўнакаляровая мадэль у натуральную велічыню", -- сказаў эксперт, дадаўшы, што найбольш складанай часткай у гэтым працэсе стала рэканструкцыя малюнкаў дробных бронхаў.

"Раздрукаваныя з дапамогай 3D-тэхналогіі мадэль лёгкіх можна параўнаць з 3D-мадэллю мясцовасці, якая выкарыстоўваецца ў вайне, -- паведаміў Хэ Юйчэн. -- Яе можна разглядаць з усіх бакоў і ўзяць на кансіліум, і яна мае велізарнае значэнне ў плане кіраўніцтва для правядзення клінічнага лячэння. З дапамогай новай мадэлі ўрачы могуць лепш зразумець развіццё захворвання ў "лёгкіх" пацыентаў і выпрацаваць для іх больш індывідуалізаваныя планы па далейшым лячэнні". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040