МВФ і СБ гатовы дапамагчы сваім сябрам у пераадоленні COVID-19
  2020-03-03 11:37:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МВФ і Сусветны банк гатовы дапамагчы сваім краінам-сябрам у пераадоленні чалавечай трагедыі і эканамічных выклікаў, выкліканых COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве двух міжнародных устаноў.

"Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з міжнароднымі арганізацыямі і ўладамі краін, надаючы асаблівую ўвагу бедным дзяржавам, у якіх сістэмы аховы здароўя з'яўляюцца самымі слабымі, а людзі -- найбольш уразлівымі", -- адзначаецца ў заяве.

"Мы задзейнічаем даступныя нам інструменты ў максімальна магчымай ступені, уключаючы надзвычайнае фінансаванне, палітычнае кансультаванне і тэхнічную дапамогу, -- адзначаецца ў заяве. -- У прыватнасці, маюцца механізмы аператыўнага фінансавання, якія ў сукупнасці могуць дапамагчы краінам у задавальненні шырокага круга патрэбаў".

МВФ і СБ адзначылі, што міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі важным для ліквідацыі ўздзеяння COVID-19 на ахову здароўя і эканоміку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040