Фінансавыя ўстановы ў рамках "Пояса і шляху" заклікаюць падтрымаць барацьбу з COVID-19
  2020-03-03 11:44:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фінансавыя ўстановы ў рамках "Пояса і шляху" павінны ўнесці свой уклад у глабальную барацьбу з COVID-19 і падтрымаць устойлівы эканамічны рост. Пра гэта ў панядзелак паведаміў Народны банк Кітая.

Па паведамленні, механізм рэгулярнага супрацоўніцтва паміж банкамі ў межах "Пояса і шляху", створаны па ініцыятыве Кітайскага гандлёва-прамысловага банка ў 2017 годзе, апублікаваў ініцыятыву, якая накіравана на аказанне падтрымкі Кітаю і іншым краінам у іх барацьбе з COVID-19. Ініцыятыва пацвярджае намаганні і меры Кітая па барацьбе з эпідэміяй, дэманструе ўпэўненасць у перамозе краіны над гэтай эпідэміяй, а таксама ў доўгатэрміновым эканамічным развіцці Кітая.

Ініцыятыва заклікае міжнародную супольнасць умацоўваць адзінства і супрацоўніцтва для сумеснага вырашэння агульнай задачы і ўзмацніць узаемадзеянне ў рамках СААЗ для забеспячэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі грамадскай аховы здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040