Турцыя сцвярджае, што больш за 80 тысяч нелегальных мігрантаў перайшлі праз яе мяжу ў Еўропу
  2020-03-03 16:14:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Турцыі Фахрэцін Алтун 1 сакавіка заявіў аб тым, што з канца лютага больш за 80 тысяч нелегальных мігрантаў праніклі ў Еўропу праз мяжу на паўночным захадзе Турцыі. У бліжэйшыя дні гэтая лічба можа яшчэ павялічыцца.

Ф. Алтун падкрэсліў, што сірыйскі гуманітарны крызіс, беспрэцэдэнтны паток бежанцаў і нелегальная міграцыя - гэта праблемы не толькі Турцыі, але і гэтага рэгіёну, Еўропы і ўсяго свету.

Па словах Ф. Алтуна, турэцкі бок адкрыты да "сур'ёзнага і надзейнага" супрацоўніцтва, Турцыя як след зробіць сваю справу, але неабходна, каб і іншыя краіны ў гэтым пытанні зрабілі ўсё магчымае.

Як паведамляецца, мноства нелегальных мігрантаў спрабуюць пранікнуць у Еўропу з правінцыі Эдырне на паўночным захадзе Турцыі. Пасля таго як на мінулым тыдні турэцкі бок абвясціў, што больш не будзе перашкаджаць сірыйскім бежанцам адпраўляцца ў Еўропу, за два апошнія дні многія нелегальныя мігранты пераправіліся на рыбацкіх і надзіманых лодках праз памежную раку Эўрос у Грэцыю.

Увечары 27 лютага ў сірыйскай правінцыі Ідліб турэцкія вайскоўцы падвергліся паветранай атацы сірыйскіх урадавых войскаў, у выніку 36 турэцкіх ваенных загінулі, некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі раненні. Пасля гэтага ўрад Турцыі заявіў, што больш не будзе перашкаджаць пранікненню сірыйскіх бежанцаў у Еўропу.

Турэцкія афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што да цяперашняга моманту Турцыя прыняла каля 3,7 млн ​​бежанцаў з Сірыі. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у апошні час неаднаразова заяўляў, што яго краіна больш не можа вырашаць праблему сірыйскіх бежанцаў у адзіночку. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040