Месяцаход "Юйту-2" мінуў ужо 400 метраў па адваротным баку Месяца
  2020-03-03 16:16:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі месяцаход "Юйту-2" пераадолеў адзнаку ў 400 метраў па паверхні іншага боку Месяца. Апарат праводзіць навуковыя даследаванні яго нязведанай тэрыторыі.

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда "Чан'э-4" завяршылі працу ў 15-ы месяцовы дзень і перайшлі ў спячы рэжым з прыходам месячнай ночы, паведамілі ў Цэнтры месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы.

"Чан'э-4" быў запушчаны 8 снежня 2018 года, ён здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман на адваротным баку Месяца 3 студзеня мінулага года.

У навуковыя задачы ўваходзяць правядзенне нізкачастотных радыеастранамічных назіранняў, здымкі рэльефу, вызначэнне мінеральнага складу і структуры месяцовай паверхні, вымярэнне нейтроннага выпраменьвання і нейтральных атамаў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040