Geely запусціць два нізкаарбітальных спадарожніка да канца гэтага года
  2020-03-04 17:44:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская Geely інвесціруе 2,27 млрд юаняў у пілотны цэнтр вытворчасці нізкаарбітальных спадарожнікаў, якія змогуць забяспечыць больш дакладную перадачу даных для аўтамабіляў з аўтапілотам.

Новы завод пабудуюць у горадзе Тайчжоу прав. Чжэцзян, дзе ў Geely ёсць ужо ўласная аўтамабільная вытворчасць.

У апошнія гады Geely надае павышаную ўвагу развіццю спадарожнікавай сістэмы. У 2018 г. фірма купіла кампанію, якая займаецца распрацоўкай спадарожнікаў, і якой атрымалася сабраць першыя два нізкаарбітальных спадарожніка. Паводле планаў кампаніі, іх запусцяць у космас да канца гэтага года.

У будучыні Geely створыць сетку нізкаарбітальных спадарожнікаў, якая дазволіць забяспечыць высакахуткасны доступ у інтэрнэт, дакладную навігацыю і "хмарныя сэрвісы" для машын з аўтаматычнымі сістэмамі кіравання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040