У прыкладанні WeChat запушчана міні-праграма спадарожнікавай акіянаграфіі
  2020-03-04 17:47:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай запусціў міні-праграму ў мабільным прыкоаданні WeChat па прадастаўленні доступу да даных спадарожнікавай акіянаграфіі, - паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР.

Міні-праграма для прыкладання была распрацавана Нацыянальным цэнтрам па выкарыстанні спадарожнікавых даных і дазваляе карыстальнікам штодня атрымліваць інфармацыю аб характарыстыках ветру на паверхні мора па ўсім свеце. Карыстальнікі могуць назіраць за размеркаваннем тайфунаў або цыклонаў у пэўнай марской акваторыі і правяраць дынаміку за апошнія пяць дзён.

Міні-праграма падтрымліваецца данымі некалькіх спадарожнікаў, такіх як кітайска-французскі акіянаграфічны спадарожнік і кітайскія спадарожнікі «Хаян-2». Яна таксама дае асобным карыстальнікам, прадпрыемствам і ўрадавых органам індывідуальныя паслугі, якія тычацца даных дыстанцыйнага зандзіравання для навуковых акіянічных экспедыцый у палярных рэгіёнах, а таксама маніторынгу і прагназавання стыхійных бедстваў.

Міністэрства плануе распрацаваць яшчэ больш аналагічных прадуктаў і паслуг, звязаных з данымі спадарожнікавай акіянаграфіі для шырокай грамадскасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040