46 краін прадаставілі Кітаю дапамогу для барацьбы з эпідэміяй
  2020-03-04 17:51:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 2 сакавіка Кітаю былі прадастаўлены грузы гуманітарнай дапамогі 46 краін і 6 міжнародных арганізацый для аказання дапамогі ў барацьбе з новай каронавіруснай інфекцыяй, - паведаміў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, на вырашальным этапе проціэпідэмічнай барацьбы, калі Кітай робіць усё магчымае для стрымлівання распаўсюджвання віруса Кітай выказвае глыбокую ўдзячнасць міжнароднай супольнасці за аказаную дапамогу. "Мы напоўнены упэўненасцю і маем здольнасць пераадолець эпідэмію ў бліжэйшы час", - падкрэсліў ён.

Чжаа Ліцзянь далей удакладніў, што згодна з інфармацыяй кітайскага боку, атрыманай па дыпламатычных каналах, паводле даных на 2 сакавіка ў агульнай складанасці 62 краіны і сем міжнародных арганізацый паабяцалі прадаставіць Кітаю супрацьэпідэмічныя сродкі.

На дадзены момант у проціэпідэмічнай працы наступіў вырашальны этап. Многія краіны свету таксама сутыкнуліся з пагрозай эпідэміі. Кітай, прытрымліваючыся канцэпцыі супольнасці адзінага лёсу, мае намер нарошчваць міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй, своечасова абменьвацца інфармацыяй і вопытам з рознымі краінамі і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, сумесна пераадольваць цяжкасці, каб заваяваць канчатковую перамогу ў барацьбе з эпідэміяй у глабальным маштабе, - канстатаваў прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040