1-ы Сусветны Дзень Інжынерыі спрыяе ўстойліваму глабальнаму развіццю
  2020-03-04 17:55:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 сакавіка 2020 года адзначаецца 1-ы Сусветны Дзень Інжынерыі. На думку экспертаў, мэтай прапанаванага ЮНЕСКА Дня з'яўляецца дэманстрацыя ўнёску інжынераў у развіццё сусветнай цывілізацыі. Разам з тым гаворка ідзе пра надзею на тое, што інжынерыя прапануе рашэнні па пераадоленні актуальных праблем падчас глабальнага развіцця і паскарэнні ажыццяўлення мэтаў устойлівага развіцця.

Лагатып Сусветнага Дня Інжынерыі змяшчае 17 кветак, кожная з якіх увасабляе Мэты ААН у галіне Устойлівага Развіцця і разам адлюстроўваюць прыхільнасць Парадку Дня ААН на перыяд да 2030 года. Колеры ў цэнтры малюнка адпавядаюць мэтам устойлівага развіцця ў галіне Водных Рэсурсаў, Энергетыкі, Устойлівай Інфраструктуры і Інавацый. Гэта асноўныя галіны, дзе інжынеры патрабуюцца больш за ўсё. Мэта Інжынернай Адукацыі таксама з'яўляецца ключавой, паколькі сусветнай супольнасці трэба больш інжынераў, якія валодаюць тэхнічнымі навыкамі, неабходнымі для ўстойлівага развіцця.

Кітайская інжынерная супольнасць ужо многія гады прыкладае велізарныя актыўныя намаганні для прасоўвання інжынернай глабалізацыі. У 2016 годзе КНР у асобе Кітайскай Асацыяцыі па навуцы і тэхніцы афіцыйна далучылася да «Вашынгтонскага пагаднення аб інжынерыі», рэалізаваўшы міжнароднае ўзаемнае прызнанне адукацыі па асноўных прадметах інжынерных спецыяльнасцяў. Ключавымі суініцыятарамі Сусветнага Дня Інжынерыі разам з ЮНЕСКА выступілі Кітайская Асацыяцыя па навуцы і тэхніцы і Кітайская акадэмія інжынерных навук.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040