«Свабода слова» ў ЗША: Вашынгтон выганяе кітайскіх журналістаў
  2020-03-04 18:01:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 сакавіка Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў аб увядзенні абмежаванняў на колькасць кітайскага журналісцкага пула ў ЗША, супрацоўнікаў агенцтва Сіньхуа, газеты China Daily, Медыякарпарацыі Кітая і кампаніі Hai Tian Development USA.

У адпаведнасці з указаннем Дзярждэпу, з 13 сакавіка колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных кітайскіх СМІ павінна быць скарочана са 160 у цяперашні час да 100. Падобныя меры, прынятыя ЗША без усялякіх на тое падстаў, цалкам відавочна ідуць насуперак з забеспячэннем свабоды слова і з'яўляюцца непрыхаваным палітычным пераследаваннем і булінгам у СМІ.

Вашынгтон называе скарачэнне квоты на акрэдытацыю кітайскіх журналістаў «сіметрычным адказам» на пазбаўлення акрэдытацыі ў КНР трох журналістаў Wall Street Journal. Аднак Кітай ніколі не абмяжоўваў колькасць прадстаўніцтва амерыканскіх СМІ ў краіне. У цяперашні час у Кітаі працуюць 29 амерыканскіх СМІ, а колькасць кітайскіх СМІ, акрэдытаваных у ЗША - толькі 9. Пры гэтым амерыканскія журналісты атрымліваюць шматразовую візу ў Кітаі, а іх кітайскія калегі - толькі аднаразовую візу ў ЗША. У мінулым годзе 21 кітайскі журналіст атрымаў адмову ў выдачы амерыканскай візы.

Нагадаем, пасля пачатку эпідэміі каронавіруснай пнеўманіі ў Кітаі, некаторыя амерыканскія СМІ пачалі паліваць КНР брудам, што выклікала ўсеагульнае абурэнне. Як вядома, у Кітая і ЗША - розны палітычны лад. Вядома ж, роля СМІ ў дзвюх краінах таксама розная. Вядучыя СМІ КНР імкнуцца знаёміць свет з Кітаем і Кітай - са светам. На фоне ўспышкі эпідэміі COVID-19, СМІ Кітая заклікаюць міжнародную супольнасць да супрацоўніцтва. А вось многія амерыканскія СМІ, наадварот, марнуюць шмат часу і сіл на тое, каб «штурхаць» Кітай. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея адкрыта падтрымаў рэпартаж газеты Wall Street Journal.

Прадстаўніцтва кітайскіх СМІ дзейнічаюць у ЗША ўжо доўгія гады, строга выконваюць законы ЗША і прытрымліваюцца прафесійнай этыкі. Яны ўмацоўваюць паразуменне народаў Кітая і ЗША,іх дзейнасць атрымала прызнанне амерыканскай супольнасці. Зараз амерыканскі бок раптам ставіць пад пытанне дзейнасць кітайскіх СМІ, умешавецца ў іх дзейнасць. Гэта відавочная дыскрымінацыя, якая адлюстроўвае існуючую ў Вашынгтоне псіхалогію «халоднай вайны».

Нагадаем, што яшчэ ў 2017 годзе ў «Стратэгіі нацыянальнай бяспекі» ЗША Кітай быў пазначаны асноўнай пагрозай для інтарэсаў і магутнасці ЗША. 8 лютага 2020 года дзяржсакратар ЗША Майк Пампея на сходзе Нацыянальнай асацыяцыі губернатараў зноў загаварыў пра «кітайскую пагрозу». Праз 10 дзён Дзярждэпартамэнт ЗША уключаў 5 дзяржаўных медыя-кампаній КНР у спіс «замежных агентаў». Відавочна, што Вашынгтон зноў атакуе, імкнучыся стрымаць развіццё КНР.

Падобныя меры ЗША руйнуюць нармальныя адносіны паміж Пекінам і Вашынгтонам, шкодзяць уласным інтарэсам Злучаных Штатаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040