Кітай занепакоены «рээкспартам» Covid-19
  2020-03-04 18:03:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай занепакоены феноменам «рээкспарту» каранавіруса: у апошнія дні пачасціліся выпадкі ўезду ў КНР хворых на Covid-19. Пацверджана ўжо шэсць выпадкаў прыбыцця ў Кітай пасажыраў, хворых на каранавірусную пнеўманію. Так, напярэдадні з падазрэннем на Covid-19 быў змешчаны пад карантын пасажыр рэйса Масква-Пекін. Пад карантынам застаюцца таксама некаторыя пасажыры рэйса Масква-Пекін, якія прыбылі ў кітайскую сталіцу 29 лютага -- ужо пацверджана, што на борце знаходзіўся хворы на каранавірусную пнеўманію. На сённяшні дзень большасць выпадкаў «імпарту» каранавіруса ў Кітай звязана з пасажырамі, які рухаліся з Італіі і Ірана. Урачы асцерагаюцца, што могуць з'явіцца выпадкі імпарту інфекцыі з Рэспублікі Карэя: кожны дзень у сярэднім у КНР заязджае 1300 паўднёвакарэйцаў. Усё больш актыўная трансмежавая міграцыя інфекцыі выклікае занепакоенасць медыкаў. «Раней у нас была упэўненасць у тым, што як толькі эпідэмія ў Кітаі скончыцца, свет будзе ў бяспецы. Аднак па-за межамі Кітая ўжо некалькі дзён запар рэгіструецца больш выпадкаў заражэння, чым у самой КНР. Гэта выклікае сур'ёзную занепакоенасць, гэта можа стварыць праблемы ў барацьбе з Covid-19 і ў самім Кітаі», -- канстатаваў кіраўнік інфекцыйнага аддзялення шанхайскага шпіталя "Хуашань" Чжан Вэньхун.

Зараз пасажыры, якія прыбываюць у Кітай з рэгіёнаў з пацверджанымі выпадкамі Covid-19, праходзяць 14-дзённы карантын. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040