Стартавала анлайн-кампанія па масавым падборы персаналу
  2020-03-04 18:07:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 сакавіка на медыяплатформе новага пакалення «Яншыпінь» Медыякарпарацыі Кітая стартавала маштабная анлайн-кампанія па падборы персаналу. Арганізатарамі праекта выступілі Кітайская інвестыцыйная карпарацыя і Камітэт Дзяржсавета КНР па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю.

Заяўкі на пошук працы ўжо падалі 75 тысяч суіскальнікаў. Пры дапамозе хмарнага дадатку яны могуць азнаёміцца з прэзентацыямі кампаній і пабачыць вакансіі, а таксама падаваць рэзюмэ прадпрыемствам.

Падчас анлайн-падбору персаналу на мультымедыйнай платформе прапануюцца асноўныя вакансіі на дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах краіны. Суіскальнікі маюць права свабодна выбіраць месца працы, а прадпрыемствы, у сваю чаргу, маюць права наймаць супрацоўнікаў.

Анлайн-кампанія дае магчымасць прадпрыемствам ліквідаваць дэфіцыт кадраў і пераадолець цяжкасці пры наборы супрацоўнікаў у існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі. Апроч таго, акцыя дазваляе выявіць перавагі інтэрнэт-СМІ ў садзейнічанні ўпарадкаванаму аднаўленню працы і вытворчасці па ўсёй краіне падчас барацьбы з эпідэміяй.

Актыўнымі ўдзельнікамі падбору персаналу ў рэжыме анлайн сталі больш за 70 вядучых дзяржпрадпрыемстваў і больш за 50 прыватных кампаній: Кітайская нацыянальная фармацэўтычная група, Кітайская навукова-тэхнічная карпарацыя электронікі і Кітайская тэлекамунікацыйная кампанія, а таксама тэлекамунікацыйная кампанія "Хуавэй", айчынныя кампаніі па продажы нерухомасці і кампаніі, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем і электроннай камерцыяй. Больш за тысячу айчынных кампаній выказалі намер прыняць удзел у гэтым праекце.

Беспрацоўным з ліку новых выпускнікоў ВНУ і іншым высокакваліфікаваным кадрам на платформе «Яншыпінь» аказваюць індывідуальныя паслугі. Так, плануецца арганізаваць спецыяльныя мерапрыемствы, на якіх іх азнаёмяць з самымі свежымі вакансіямі ў краіне. Такім чынам плануюць вырашыць пытанні, звязаныя з пошукам працы пасля ўніверсітэта і недахопам таленавітых супрацоўнікаў на прадпрыемствах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040