Пэн Ліюань адказала на ліст вучаніц школы для дзяўчынак на Шры-Ланцы і падзякавала ім за падтрымку Кітая
  2020-03-04 18:10:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань накіравала адказ на ліст вучаніц школы для дзяўчынак Devi Balika Vidyalaya на Шры-Ланцы, у якім падзякавала школьніцам за іх падтрымку барацьбы Кітая супраць эпідэміі і пажадала ім ўнесці свой уклад у падтрыманне кітайска-ланкійскага сяброўства.

Пэн Ліюань адзначыла, што атрымала ліст і малюнкі дзяўчынак у асаблівы для Кітая момант, калі краіна супрацьстаіць эпідэміі каранавіруснай інфекцыі. Выдатныя малюнкі, поўныя любові, якія паказваюць шчырыя сяброўскія пачуцці жыхароў Шры-Ланкі да кітайскага народа, вельмі спадабаліся і ёй самой, і Сі Цзіньпіну. Адразу пасля ўзнікнення ўспышкі каранавіруса розныя колы грамадства Шры-Ланкі арганізавалі мерапрыемствы з добрымі пажаданнямі на адрас Кітая і выказалі сваю падтрымку. Зараз Кітай у адзіным парыве паўстаў на барацьбу з хваробай, і праца па прадухіленні эпідэміі ўжо прыносіць прыкметныя вынікі. У Кітая ёсць вера, здольнасці і цвёрдасць для перамогі над хваробай.

Пэн Ліюань таксама адзначыла, што кітайска-ланкійскае сяброўства паглыбляецца каранямі ў далёкае мінулае, і што ў асобе школьніц яна ўбачыла будучыню сяброўства народаў дзвюх краін. Пэн Ліюань выказала спадзяванне, што дзяўчынкі будуць зацята вучыцца і стануць сапраўднымі вестунамі сяброўства двух народаў.

У знакамітай дзяржаўнай школе на Шры-Ланцы навучаецца амаль 2000 дзяўчынак. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040