Кітай умацоўвае міжнароднае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва
  2020-03-05 17:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай уважліва сочыць за сітуацыяй з распаўсюджваннем пнеўманіі ў свеце і будзе ўмацоўваць міжнароднае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва адкрыта, празрыста і з усёй адказнасцю. Пра гэта 4 сакавіка паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на чарговай прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

Адказваючы на пытанне аб канкрэтнай працы Кітая па абмене супрацьэпідэмічнаым вопытам і спосабамі лячэння з зацікаўленымі краінамі, Чжаа Ліцзянь сказаў, што 3 сакавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў КНР і Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР спецыялісты Кітая, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Туркменістана і прадстаўнікі Сакратарыята ШАС правялі відэаканферэнцыю.

«Кітайскія эксперты будуць і далей умацоўваць абмен інфармацыяй і каардынаваць дзеянні ў мэтах сумеснага забеспячэння бяспекі аховы здароўя ў свеце і рэгіёне», -- сказаў чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040