На 96 працэнтах спартыўнай тэрыторыі адноўлена будаўніцтва спартыўных аб'ектаў для Пекінскай зімовай Алімпіяды
  2020-03-05 17:28:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 сакавіка канцылярыя па будаўніцтве асабліва значных праектаў у Пекіне паведаміла, што 1 сакавіка на першай у Кітаі трасе нацыянальнага санкава-бабслейнага цэнтра ўжо пачалася пракладка лядовага пакрыцця. Да цяперашняга часу на 96 працэнтах будучых спартыўных пляцовак адноўлена будаўніцтва спартыўных аб'ектаў для Пекінскай зімовай Алімпіяды. Згодна з вызначаным планам, будаўніцтва ўсіх алімпійскіх аб'ектаў у Пекіне і ў спартыўнай зоне ў раёне Яньцін будзе завершана да канца 2020 года.

У другой дэкадзе лютага намеснік кіраўніка дэпартамента па эканамічных пытаннях Галоўнага дзяржупраўлення КНР па справах фізкультуры і спорту Пэн Вэйюн заяўляў, што падрыхтоўка да зімовых Алімпійскіх гульняў ідзе па плане. Апроч першых тэставых спаборніцтваў, якія адмянілі, эпідэмія не адаб'ецца на правядзенні наступных тэставых спаборніцтваў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040