У 2019 годзе адзначаны рост даходаў нафтавай і нафтахімічнай прамысловасці Кітая
  2020-03-09 10:27:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мінулым годзе ў нафтавай і нафтахімічнай прамысловасці Кітая назіраўся ўстойлівы рост даходаў пры зніжэнні прыбытку. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай федэрацыяй нафтавай і хімічнай прамысловасці.

Аперацыйная выручка галіны у 2019 годзе вырасла на 1,3 працэнта ў гадавым вылічэнні да 12,27 трлн юаняў. Між тым, гадавы прыбытак знізіўся на 14,9 працэнта ў гадавым вылічэнні да 668,37 млрд юаняў, бо ў сектарах хімічных угнаенняў, асноўных хімікатаў і нафтаперапрацоўкі адзначалася значнае зніжэнне рэнтабельнасці, гаворыцца ў дакладзе.

Аб'ём экспарту і імпарту галіне склаў 722,21 млрд долараў, скараціўшыся на 2,8 працэнта, а агульны аб'ём вытворчасці асноўных хімікатаў вырас на 4,6 працэнта ў параўнанні з 2018 годам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040