Група медыкаў і супрацьэпідэмічныя грузы прыбылі з Кітая ў Ірак
  2020-03-09 10:29:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

Адпраўленая Таварыствам Чырвонага Крыжа Кітая група медыкаў і прадастаўленыя кітайскім бокам супрацьэпідэмічныя грузы ў суботу ўвечары прыбылі з Гуанчжоу ў міжнародны аэрапорт Багдада, каб падтрымаць намаганні Ірака па прафілактыцы эпідэміі.

Па просьбе Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірака Таварыства Чырвонага Крыжа Кітая накіравала групу медыцынскіх спецыялістаў у Ірак на пярэдні край барацьбы з эпідэміяй, а таксама прадаставіла Іраку дыягнастычныя наборы, маскі, ахоўныя касцюмы і іншыя супрацьэпідэмічныя сродкі. Для ажыццяўлення транспарціроўкі Міністэрства аховы здароўя Ірака адправіла ў Кітай спецрэйс.

Група, якая складаецца з сямі кваліфікаваных спецыялістаў з Кітая, на працягу месяца будзе аказваць садзейнічанне ўраду Ірака ў барацьбе супраць эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каранавірусам новага тыпу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040