Першай у гісторыі чэмпіёнцы з Кітая ўдалося адстаяць тытул UFC
  2020-03-09 16:38:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 сакавіка ў Лас-Вегасе адбыўся турнір па змешаных адзінаборствах UFC 248. Пасля пяці раўндаў кітаянка Чжан Вэйлі атрымала перамогу над польскай саперніцай Яанай Янджэйчык, абараніўшы свой тытул.

Чжан Вэйлі -- першая ў гісторыі чэмпіёнка UFC з Кітая. Упершыню яна заваявала залаты пояс у звышлёгкай вазе ў жніўні 2019 года ў бітве з былой чэмпіёнкай Джэсікай Андрадэ. Гэты бой стаў яе першай абаронай пояса арганізацыі. Сутычка доўжылася поўныя пяць раўндаў, па выніках якіх перамогу раздзельным рашэннем суддзяў атрымала кітаянкаЧжан.

Чжан Вэйлі ў інтэрв'ю пасля бою выказала надзею на найхутчэйшае стрымліванне эпідэміі ў Кітаі і свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040