За суткі ў Кітаі зарэгістравана 19 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, 2 - завезены з-за мяжы
  2020-03-10 16:59:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у кантынентальнай частцы Кітая зарэгістравана 19 новых выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу, а таксама 17 новых выпадкаў са смяротным зыходам. Пра гэта ў аўторак паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

У панядзелак з бальніц былі выпісаныя 1297 пацыентаў пасля акрыяння, у той час як колькасць хворых у цяжкім стане знізілася на 317 да 4794 чалавек.

Да канца панядзелка ў кантынентальнай частцы Кітая было выяўлена ў агульнай колькасці 80754 пацверджаныя выпадкі захворвання, з якіх 17.721 пацыент у цяперашні час праходзіць лячэнне, 59897 вылечыліся і пакінулі бальніцы, 3136 памерлі.

Таксама ў панядзелак у кантынентальнай частцы Кітая было зарэгістравана 2 новых завезеных выпадкі, па адным у горадзе Пекін і правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай). Да канца панядзелка агульная колькасць такіх выпадкаў склала 69, адзначае ведамства.

Да канца панядзелка, у САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу склала 115, 10 і 45 адпаведна. У Сянгане і на Тайвані ад COVID-19 памерлі 3 і 1 чалавек адпаведна. У Сянгане, Аамэне і на Тайвані пасля выздараўлення былі выпісаныя 60, 10 і 15 пацыентаў, адпаведна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040