Цырымонія запальвання алімпійскага агню ў Грэцыі пройдзе без гледачоў з-за каронавіруса
  2020-03-10 17:04:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цырымонія запальвання і перадачы алімпійскага агню адбудзецца 12 сакавіка ў Грэцыі без гледачоў і прэсы ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каронавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Грэцыі.

"Алімпійская цырымонія дотыку да полымя будзе праходзіць без гледачоў, і ў ёй возьмуць удзел толькі 100 чалавек, акрэдытаваных Міжнародным алімпійскім камітэтам і аргкамітэтам Гульняў у Токіа», - гаворыцца ў заяве. «Мы заклікаем мэраў гарадоў, праз якія пройдзе алімпійскі агонь, выконваць указанні міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай арганізацыі грамадскай аховы здароўя ", - адзначана ў дакуменце.

Раней паведамлялася, што мерапрыемства адбудзецца па плане, але будуць прыняты меры засцярогі, у ліку якіх адмена прыёмаў для ВІП-гасцей, скарачэнне колькасці акрэдытацый і правядзенне рэпетыцыі без гледачоў. Алімпійскія гульні - 2020 павінны прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня ў Токіа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040