У Італіі з-за каронавіруса ўвялі каранцінныя меры па ўсёй краіне
  2020-03-10 17:08:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

На фоне распаўсюджвання каронавіруса COVID-19 прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ абвясціў аб пашырэнні каранцінных мер на ўсю тэрыторыю краіны. Ён удакладніў, што меры прадугледжваюць забарону на перамяшчэнне, за выключэннем экстранных выпадкаў, напрыклад па медыцынскіх паказаннях. Новыя нормы ўступяць у сілу 10 сакавіка.

Д. Контэ таксама растлумачыў, што школы па ўсёй краіне будуць зачыненыя аж да 3 красавіка. Вучоба ва ўніверсітэтах будзе прыпыненая. Усе спартыўныя спаборніцтвы ў краіне, у тым ліку футбольныя матчы, адмененыя на час эпідэміі каронавіруса.

Такім чынам, урад спрабуе спыніць хуткае распаўсюджванне каронавіруса ў краіне. За апошнія суткі колькасць інфікаваных у краіне ўзрасла на дзве тысячы і перавысіла 9 тысяч чалавек.

На сёння ў Італіі знаходзіцца найбуйнейшы ачаг заражэння каронавірусам у Еўропе. А па смяротнасці краіна і зусім лідзіруе ў свеце. Паводле статыстыкі, памірае кожны 20-ы пацыент.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040