ААН часова закрыла для наведвальнікаў будынак штаб-кватэры
  2020-03-11 16:38:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З-за новага каранавіруса ААН прыняла рашэнне аб часовым закрыцці для наведвальнікаў будынка штаб-кватэры і спыненні экскурсій. Пра гэта паведаміў у аўторак афіцыйны прадстаўнік ААН Стэфан Дзюжарык. Паводле яго слоў, новыя правілы ўступаюць у сілу з 20:00 аўторка па мясцовым часе. ААН будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй з эпідэміяй і гатова прыняць далейшыя меры ў выпадку негатыўнага развіцця падзей.

На сапраўдны момант у штаце Нью-Ёрк, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ААН, зафіксавана 142 выпадкі захворвання на каранавірусную пнеўманію. "Ніхто з супрацоўнікаў ААН не заразіўся COVID-19 у Нью-Ёрку", -- адзначыў прадстаўнік арганізацыі.

Паводле інфармацыі сайта ААН, штогод каля мільёна турыстаў з усяго свету наведваюць штаб-кватэру сусветнай арганізацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040