У Кітаі ўпершыню прайшлі комплексныя выпрабаванні для падрыхтоўкі да місіі на Марс
  2020-03-11 16:43:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекінскім цэнтры кіравання касмічнымі палётамі ў аўторак завершаны комплексныя выпрабаванні для маючай адбыцца місіі на Марс.

У ходзе тэсціравання, якое стала беспрэцэдэнтным у гісторыі айчыннай касманаўтыкі, была праведзена праверка стыкоўкі марсіянскага і наземнага сегментаў, тэсціраванне розных тэхнічных сістэм, сістэм праграмнага і апаратнага забеспячэння.

Кожныя 26 месяцаў адлегласць паміж Зямлёй і Марсам дасягае свайго мінімуму. Стартавае «акно» для палёту да чырвонай планеты адчыніцца менавіта сёлета. Згодна з планам, Кітай запусціць першы айчынны марсаход з дапамогай цяжкай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-5» у бягучым годзе.

Касмічны апарат дасягне Марса праз сем месяцаў, і таму кіраванне яго палётам у касмічнай прасторы стане вельмі складанай і рызыкоўнай задачай. Спецыялісты працягнуць удасканальваць тэхнічныя дэталі праекта. На сапраўдны момант некалькі краін свету, у тым ліку Кітай, абвясцілі аб планах па запуску зонда на Марс у бягучым годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040