Кіраўнік Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША прызнаў, што некаторыя «хворыя на грып» могуць памерці з-за каронавіруса
  2020-03-13 17:03:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў ЗША казалі аб сур'ёзным недахопе дыягнастычных рэсурсаў. Кіраўнік Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў Роберт Рэдфілд задаўся пытаннем: ці магчыма, што некаторыя загінуўшыя ад хваробы памерлі не ад грыпу, а з-за заражэння новым каронавірусам? ». Роберд Рэдфілд канстатаваў, што цяпер у ЗША, сапраўды, ёсць выпадкі, калі хворым першапачаткова быў дыягнаставаны грып, а на практыцы яны памерлі ад заражэння новым каронавірусам.

У амерыканскай тэлерадыёкарпарацыі CBS 9 сакавіка паведамілі, што паводле ацэнкі Цэнтра, у Штатах было 34 млн чалавек, якія пакутуюць ад сезоннага грыпу, у прыватнасці 350 тыс. атрымалі бальнічную дапамогу; прыкладна 20 тыс. амерыканцаў памерлі ад грыпу, у тым ліку 136 дзяцей.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040