Вопыт Кітая можа дапамагчы свету пазбегнуць абыходных шляхоў у барацьбе з COVID-19 - эксперт
  2020-03-13 17:05:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вопыт Кітая можа дапамагчы свету пазбегнуць абыходных шляхоў у працэсе барацьбы з новай каронавіруснай пнеўманіяй / COVID-19 /, заявіў вядомы кітайскі эксперт па рэспіраторных захворваннях Чжун Наньшань.

З такой заявай ён выступіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў г. Гуанчжоу / прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай /. Паводле яго слоў, цяперашні ўзровень смяротнасці ад COVID-19 за мяжой падобны на раннюю стадыю ўспышкі хваробы ў г. Ухань / прав. Хубэй, Цэнтральны Кітай /.

Спецыяліст адзначыў, што яго каманда абмянялася думкамі па прафілактыцы і кантролі каронавіруснай інфекцыі з САР Сянган, Японіяй, Сінгапурам і шэрагам еўрапейскіх краін. Акрамя таго, кітайскія эксперты былі адпраўленыя ў Італію для далейшага ўзаемадзеяння.

Надзвычай важна актывізаваць абмены паміж Кітаем і замежнымі рэгіёнамі, паколькі вопыт і ўрокі Кітая, назапашаныя за апошнія два месяцы, могуць дапамагчы свету знізіць як колькасць хворых, так і памерлых, дадаў Чжун Наньшань. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040