Кітай апублікаваў даведнікі пра прафілактыку і кантроль COVID-19 у навучальных установах
  2020-03-13 17:08:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў серыю даведачных матэрыялаў па прафілактыцы і кантролі новай каронавіруснай пнеўманіі / COVID-19 / у дзіцячых садках, пачатковых і сярэдніх школах, а таксама вышэйшых навучальных установах, паведаміла ў чацвер Міністэрства адукацыі КНР.

У іх утрымліваюцца элементарныя веды аб каронавірусе новага тыпу, інфармацыя аб стварэнні ў навучальных установах сістэм прафілактыкі і кантролю эпідэміі, а таксама аб рабоце па барацьбе з эпідэміяй у навучальных установах да і пасля аднаўлення заняткаў.

Даведнікі, складзеныя па ініцыятыве Міністэрства адукацыі КНР з мэтай фарміравання навукова абгрунтаванага напрамку работы навучальных устаноў краіны ў галіне прафілактыкі і кантролю каронавіруса, на днях былі апублікаваны выдавецтвам "Жэньмінь вэйшэн чубаньшэ" / выдавецтва "Народная ахова здароўя" /. Іх электронная версія можа быць бясплатна запампаваная ў Інтэрнэце.

Выданні таксама даступныя на партале Міністэрства адукацыі КНР /www.moe.gov.cn/ і старонцы афіцыйнага публічнага акаўнта прэс-канцылярыі ведамства ў WeChat (jybwxd).

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040