У Пекіне адкрылася зборна-размеркавальная зона для пасажыраў, якія прыляцелі ў Кітай з-за мяжы
  2020-03-16 15:47:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы будынак Кітайскага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Пекіне стаў зборна-размеркавальнай зонай для ўсіх пасажыраў, якія прыбылі ў аэрапорт "Шаўду" з-за мяжы, а таксама з САР Сянган, САР Аамэнь і Тайваня. Тут будуць часова размяшчаць асоб, у якіх пры праходжанні каранціннага кантролю ў аэрапорце не было выяўлена павышанай тэмпературы, кашлю і іншых небяспечных сімптомаў. У залежнасці ад канчатковай кропкі прызначэння ў Кітаі, пасажыры будуць знаходзіцца або ў адным са зборна-размеркавальных пунктаў 16 раёнаў Пекіна, або ў зборна-размеркавальным пункце іншай правінцыі. Затым тыя, хто накіроўваецца ў Пекін, будуць дастаўлены на 14-дзённы каранцін у сталічны пункт назірання, а тыя, хто накіроўваецца ў іншае месца, будуць арганізавана перавезены ў адпаведную правінцыю. Перад тым як пакінуць мытную зону аэрапорта, пасажыры павінны запоўніць медыцынскую дэкларацыю і прайсці кантрольнае вымярэнне тэмпературы цела. На ўваходзе ў зборна-размеркавальную зону праводзіцца паўторнае вымярэнне тэмпературы. Дзяжурная медбрыгада адказвае за экстранную дапамогу персаналу і пасажырам з сімптомамі захворвання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040