Расізм доўгі час больш-менш існуе ў амерыканскім грамадстве. Успышка каронавіруснай эпідэміі сталася падставай у некаторых амерыканцаў для вызвалення душы расізму. Так напрыклад, на днях на падставе «Кітай - сапраўдны хворы ў Азіі» амерыканская газета «Уол-стрыт джорнал» апублікавала на сваіх старонках перадавы артыкул, у якім яе аўтар адкрыта правакуе расавую дыскрымінацыю, што парушае і рэальныя факты, і прафесійную этыку.
Як адзначыла прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі Catherine Ceniza Choy, якая займаецца праблемай у сферы расізму, пазіцыя артыкула ў газеце «Уол-стрыт джорнал» «вельмі шкодная і памылковая». «Тое, што ў вядучых СМІ распаўсюджваюць такі погляд, справакуе больш страху і трывогі, а таксама варожы настрой у дачыненні да кітайцаў, а таксама іншых азіятаў ва ўсім свеце», - адзначыла яна. 53 супрацоўнікі газеты «Уол-стрыт джорнал» накіравалі сумеснае пасланне ў адрас кіраўніцтва выдання, запатрабаваўшы ўнесці папраўкі ў загаловак артыкула і папрасіць прабачэння перад пакрыўджанымі. Да прабачэння ад газеты заклікалі і некалькі сотняў тысяч кітайскіх імігрантаў у ЗША ў звароце да Белага дому.
Аднак супраць неаднаразовага сур'ёзнага прадстаўлення кітайскага боку і шырокага асуджэння ў міжнароднай супольнасці ў рэдакцыі амерыканскага выдання не толькі не сталі адклікацца, але і адмовіліся ад выпраўлення памылкі на падставе таго, што інфармацыйныя паведамленні павінны адрознівацца ад каментароў, а рэдакцыйная праца павінна быць незалежнай. У Bard College, дзе працуе аўтар артыкула Walter Russell Mead, таксама заявілі, што ў каледжы паважаюць свабоду слова ў СМІ. Пасля таго, як кітайскі артыкул у адпаведнасці з законам ануляваў пасведчанне журналіста трох карэспандэнтаў амерыканскага выдання, акрэдытаваных у Кітаі, дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея таксама стаў апраўдваць дзеянне газеты «Уол-стрыт джорнал» пад падставай свабоды слова.
Дзякуючы адмысловай апрацоўцы, свабода слова ў амерыканскага боку зараз ужо стала прыкрыццём ад праявы расізму, а таксама палітычным інструментам для ажыццяўлення падвойнага стандарту ў мэтах нанясення ўдараў па чужых.
Такіх прыкладаў нямала. У студзені гэтага года ў інтэрв'ю карэспандэнту Нацыянальнага грамадскага радыё ЗША (NPR) Мэры Луізе Келі дзяржсакратар ЗША Майк Пампея быў незадаволены яе пытаннем пра Украіну. Паводле інфармацыі на сайце NPR, пасля таго, як інтэрв'ю было перапынена, Келі выклікалі на прыём да Пампея, дзе яна падвергнулася шквалу абвінавачванняў. Праз пару дзён Пампея выключыў карэспандэнта NPR са спісу журналістаў, якія суправаджаюць яго ў замежнае турнэ.
У лістападзе 2018 года з-за вострага пытання карэспандэнта CNN Джыма Акосты, паміж ім і кіраўніком ЗША адбылася жорсткая спрэчка. Пасля гэтага Акоста быў пазбаўлены акрэдытацыі ў Белым Доме. У ліпені 2018 года з-за шэрагу «адчувальных пытанняў» лідару краіны, карэспандэнту CNN Кайтлану Колінзу забаранілі прысутнічаць на сустрэчы прэзідэнта ЗША Д. Трампа і тагачаснага старшыні Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера.
Відавочна, што славутай «свабоды слова», якую ўздымаюць некаторыя амерыканскія палітыкі, зусім няма. Ёсць свабода слова па-амерыканску, яна вызначаецца ў адпаведнасці з асабістымі перавагамі і поглядамі. Усё, што не адпавядае інтарэсам асобных людзей, падвяргаецца рэзкай крытыцы і ціску.
Менавіта ў такой палітычнай абстаноўцы «Уол-стрыт джорнал» праявіў неймаверныя амбіцыі і прадузяты падыход. Аднак у любым грамадстве расавая дыскрымінацыя лічыцца «атрутай», любы сродак масавай інфармацыі, які на падставе «свабоды слова» вядзе дзейнасць, што супярэчыць законам маральнасці і сумлення, само наносіць удар па сваёй рэпутацыі. Гэты каментар «Уол-стрыт джорнал» з дыскрымінацыйным загалоўкам дагэтуль размешчаны на сайце выдання, ён стаў ганебнай плямай у рэпутацыі гэтага старэйшага выдання.