Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Італіі Джузэпэ Контэ. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Італія перажываюць суровае выпрабаванне эпідэміяй COVID-19. Пасля некалькіх месяцаў нястомных намаганняў у сітуацыі з прафілактыкай і супрацьэпідэмічным кантролем у Кітаі адбыліся канструктыўныя зрухі, дасягнуты важныя прамежкавыя вынікі, і ў той жа час хуткімі тэмпамі аднаўляецца сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Сі Цзіньпін дадаў, што кітайскі бок не плануе спыняцца на дасягнутым, а будзе ўсімі сіламі імкнуцца да дасягнення ў самыя кароткія тэрміны канчатковай і беспаваротнай перамогі над эпідэміяй, тым самым надаючы ўпэўненасць дзейнасці ўсіх краін па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй. Урад Італіі ўжо прыняў шэраг рашучых мер па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі, якія заслужылі цвёрдую падтрымку Кітая, адзначыў ён. Кітай цалкам упэўнены ў перамозе італьянскага боку над эпідэміяй. Паводле яго слоў, кітайскі бок будзе па неабходнасці аказваць экстранную дапамогу італьянскаму боку. Кітай ужо накіраваў у Італію групу медыцынскіх экспертаў, а таксама будзе імкнуцца прадастаўляць італьянскаму боку дапамогу ў выглядзе прадметаў медыцынскага прызначэння, сказаў Сі Цзіньпін. Кітай гатовы працаваць разам з італьянскім бокам, каб ўносіць уклад у міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне супрацьэпідэмічнай барацьбы і стварэння "здаровага Шаўковага шляху". Ён выказаў упэўненасць, што сумесная барацьба з эпідэміяй паспрыяе далейшаму паглыбленню традыцыйнай дружбы і ўзаемадаверу паміж краінамі.
Джузэпэ Контэ, у сваю чаргу, заявіў, што італьянскі бок віншуе ўрад Кітая, які прыняў рашучыя меры і эфектыўна стрымлівае эпідэмію. Ён таксама падзякаваў кітайскаму боку за каштоўную падтрымаю і дапамогу, аказаную Італіі ў няпросты перыяд. Гэта стала чарговым сведчаннем глыбокай дружбы паміж народамі дзвюх краін.
Контэ выказаў шчырую падзяку кітайскаму боку. Ён таксама выказаў упэўненасць, што па заканчэнні эпідэміі двухбаковыя адносіны стануць яшчэ мацнейшымі. - Р -