Кітай 17 красавіка ўвечары абвясціў папярэджанне аб непажаданасці падарожжаў, заклікаўшы грамадзян краіны быць у курсе сітуацыі з каранавірусам за мяжой і ўстрымацца ад паездак у краіны, цяжка пацярпелыя ад эпідэміі.
Паводле інфармацыі Міністэрства культуры і турызму КНР, кітайскім турыстам рэкамендавана надаць большую ўвагу сваёй бяспецы і старанна ўзважыць рызыку заражэння, выкліканую падарожжамі за мяжу.
Ім таксама рэкамендавана часова ўстрымацца ад падарожжаў у краіны з высокім узроўнем заражэння, уключаючы Італію, Іспанію, Францыю, Германію, ЗША, Швейцарыю, Вялікабрытанію, Нідэрланды, Швецыю, Нарвегію, Данію, Аўстрыю, Бельгію, Іран і Рэспубліку Карэя. - Р -