Платформа супрацоўніцтва журналісцкіх арганізацый у рамках "Пояса і шляху" заклікала абараняць здароўе і правы журналістаў ва ўмовах эпідэміі
  2020-03-18 15:49:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Платформа супрацоўніцтва журналісцкіх арганізацый у рамках "Пояса і шляху" заклікала журналісцкія арганізацыі розных краін эфектыўна абараняць фізічнае і псіхічнае здароўе журналістаў, а таксама іх законныя правы і інтарэсы ва ўмовах выбліску COVID-19.

У рамках ініцыятывы, якую прэзідыум платформы прапанаваў у аўторак, таксама заклікаецца забяспечыць журналістаў спрыяльнымі ўмовы працы. Пра гэта паведамляе Усекітайская асацыяцыя журналістаў.

Платформа таксама заклікала ўсе сяброўскія арганізацыі і партнёраў арыентаваць сродкі масавай інфармацыі і журналістаў на распаўсюджанне рацыянальнай і навукова абгрунтаванай інфармацыі, а таксама рашуча процідзейнічаць распаўсюджанню хлусні.

Апроч таго, прапанавана прадставіць свае пазітыўныя меры і апошнія дасягненні ў барацьбе з эпідэміяй праз платформу, гаворыцца ў ініцыятыве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040