Еўрасаюз на 30 дзён закрывае знешнія межы
  2020-03-18 16:48:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза зацвердзілі закрыццё на 30 дзён знешніх межаў супольнасці ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса. Гэта рашэнне павінна ўступіць у сілу як мага хутчэй, заявілі 17 сакавіка старшыні Еўрасавета і Еўракамісіі Шарль Мішэль і Урсула фон дэр Ляен па выніках відэаканферэнцыі лідараў ЕС.

Па словах Ш.Мішеля, межы будуць зачыненыя для паездак, якія не з'яўляюцца неадкладнымі. Так, выключэнне будзе зроблена для дыпламатаў, медработнікаў, даследчыкаў, якія займаюцца праектамі па барацьбе з каронавірусам, супрацоўнікаў транспартных службаў, грамадзян і рэзідэнтаў ЕС, якія вяртаюцца дадому, а таксама членаў іх сем'яў.

Акрамя таго, спыняюць выдачу шэнгенскіх віз, паводле дзейных візаў у ЕС нельга будзе заехаць з турыстычнымі ці іншымі мэтамі, якія не ўваходзяць у спіс выключэнняў. Па словах кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, Еўрасаюз таксама зацвердзіў рашэнне аб стварэнні "зялёных калідораў" для грузавікоў, якія дастаўляюць і перавозяць праз унутраныя межы Еўрасаюза ключавыя тавары, у першую чаргу, медыкаменты і прадукты харчавання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040