Каментар: тэндэнцыя да росту эканомікі Кітая застаецца нязменнай
  2020-03-18 17:23:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўна генеральны дырэктар кампаніі Apple Цім Кук заявіў, што рознічныя крамы Apple за межамі Кітая будуць закрытыя да 27 сакавіка, а Сусветная канферэнцыя распрацоўшчыкаў у чэрвені будзе праведзена ў анлайн-фармаце, каб не дапусціць распаўсюджванне каронавіруса COVID-19. Тым часам у Кітаі ўсе крамы Apple адкрыліся пасля часовага прыпынку працы з-за каронавіруса.

У гэтай заяве прасочваецца некалькі момантаў: па-першае, каронавірус распаўсюджваецца ў глабальным маштабе і гэта аказвае негатыўны ўплыў на сусветную эканоміку. Па-другое, па меры эфектыўнага кантролю над эпідэміяй ў Кітаі паскараецца аднаўленне нармальнага эканамічнага парадку.

Дзякуючы нястомным намаганням, у Кітаі ў барацьбе з эпідэміяй быў дасягнуты прамежкавы вынік. Усё больш шасцяронак пачалі круціцца ў сусветным вытворчым ланцужку. Паводле апошніх афіцыйных даных, па-за правінцыяй Хубэй доля зноў прыступаючых да працы буйных прадпрыемстваў перавысіла 95%, і амаль 80% супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў зноў выйшлі на працу. Прыкладна на 60% аднавілі вытворчасць на сярэдніх і малых прадпрыемствах. У правінцыі Хубэй, найбольш моцна пацярпелай ад COVID-19, ідзе актыўнае аднаўленне працы і вытворчасці.

Займацца адначасова барацьбой з каронавірусам і аднаўленнем вытворчасці - гэта комплексная задача. Кітай робіць у гэтым прыкметныя поспехі. 16 сакавіка прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР паведаміў, што эканоміка Кітая вытрымала сёлета шок ад эпідэміі COVID-19 у першыя два месяцы 2020 года. Паляпшэнне асноў эканомікі краіны і тэндэнцыя росту ў доўгатэрміновай перспектыве не зменяцца, паколькі распаўсюджванне віруса ў асноўным ўзята пад кантроль. Відавочна, рашучыя меры, своечасова прынятыя Кітаем на працягу апошняга месяца, згулялі важную ролю.

Пасля ўзнікнення эпідэміі ўрад краіны выдзеліў фінансавыя сродкі ў памеры некалькіх сотняў мільярдаў юаняў, каб падтрымаць кампаніі, пацярпелыя ад эпідэміі, вытрымаць крызіс за кошт скарачэння падаткаў і грашовых збораў, павелічэнне памеру мэтавых аблігацый мясцовых урадаў, прадастаўлення льготных крэдытаў і інш.

Можна бачыць, што ў Кітаі пастаянна ўзмацняецца палітычная дынаміка, становячыся больш гнуткай, умеранай і мэтанакіраванай. Прадпрыемствам, якія апынуліся ў цяжкім становішчы, былі прадастаўлены розныя меры падтрымкі, у тым ліку і грашовыя сродкі. Гэта спрыяла аднаўленню эканомікі краіны.

Разам з гэтым, у Кітаі ідзе інвестыцыйнае пацяпленне. Асабліва ў галіне лічбавай эканомікі дэманструецца высокая жыццяздольнасць і велізарны інвестыцыйны патэнцыял. Будаўніцтва інфраструктуры новага тыпу, прадстаўнікамі якой з'яўляюцца тэхналогіі 5G, прамысловы Інтэрнэт і Інтэрнэт рэчаў, сталі асноўным напрамкам інвестыцыйнай дзейнасці пачынаючы з сакавіка. У сакавіку ў амаль 30 правінцыях Кітая былі апублікаваныя інвестыцыйныя праекты ў галіне новай лічбавай інфраструктуры, што, несумненна, будзе садзейнічаць эканамічнаму росту.

Нягледзячы на тое, што эпідэмія нанесла даволі адчувальныя страты эканамічнай дзейнасці ў першыя два месяцы, дзякуючы дакладным і рашучым мерам падтрымкі яе наступствы ў значнай ступені з'яўляюцца «кароткатэрміновымі і кантраляванымі». Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у другім квартале эканоміка Кітая будзе прыкметна расці ў параўнанні з першым кварталам, і ў другім паўгоддзі стане больш устойлівай.

Эпідэмія COVID-19 у Кітаі была ўзятая пад строгі кантроль, а вось за межамі краіны яна хутка распаўсюджваецца. Гэта стварае рызыкі для эканомікі Кітая. У той жа час, з-за скалынанняў фінансавага рынку, значныя ваганні цэн на буйны опт, магчыма, акажуць уплыў на рост сусветнай эканомікі і гандлю. Гэта таксама можа аказаць негатыўны ўплыў на эканамічны рост Кітая.

Менавіта таму, урад КНР заявіў, што на наступным этапе ў краіне працягнуць строгі кантроль над эпідэміяй і працягнуць барацьбу з ёй, будуць актыўна ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў проціэпідэмічнай працы, паслядоўна распрацуюць больш эфектыўную макраэканамічную палітыку для мінімізацыі рызык. У той жа час Кітай будзе актыўна выкарыстоўваць свае велізарныя рынкавыя перавагі, павялічваць спажывецкі попыт і інвестыцыі, у далейшым пашыраць рэформы і адкрытасць, а таксама актыўна развіваць знешні гандаль і прыцягваць замежны капітал.

Магчымасцяў заўсёды больш, чым цяжкасцяў. Эканоміка Кітая развіваецца і ўмацоўваецца ў ходзе пераадолення розных рызык і выклікаў, і ў гэты раз яна таксама зможа пераадолець наступствы эпідэміі і працягваць стабільна развівацца. Як сказаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, дзякуючы цвёрдай рашучасці і моцнай гнуткасці, Кітай не толькі хутка пераадолее эпідэмію, але і хутка адновіць эканамічны парадак. Гэта прынясе карысць не толькі кітайскаму народу, але і ўнясе важны ўклад у развіццё ўсяго свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040