Сі Цзіньпін звярнуўся да кітайскай моладзі новай эпохі
  2020-03-19 17:00:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 сакавіка генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін адказаў на ліст маладых членаў партыі з медыцынскай брыгады, накіраванай Пекінскім універсітэтам для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу (COVID-19) у правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай).

У сваім лісце кітайскі лідар сардэчна прывітаў і пахваліў сучасную кітайскую моладзь. "Многія маладыя людзі Кітая на справе даказалі, што Кітайская моладзь - гэта годныя і адказныя людзі, якія могуць спраўляцца з самымі сур'ёзнымі задачамі», – напісаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін заўсёды клапаціўся і цаніў маладое пакаленне. У сваіх выступленнях ён часта натхняў моладзь на новыя здзяйсненні: «Хай маладосць ярка зіхаціць падчас служэння радзіме, народу і на карысць усяго чалавецтва».

У гэтай "вайне з эпідэміяй" пакаленне маладых людзей, асабліва, маладыя людзі, народжаныя ў 90-я гады, смела зрабілі крок насустрач пагрозе, прысвяціўшы сябе барацьбе з эпідэміяй. Сярод 42 тыс. медработнікаў, накіраваных у Хубэй для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй, 12 тыс. - гэта пакаленне дзевяностых. Значная іх частка-пакаленне 95 - х ці нават 00-х. Далей прапануем вашай увазе цытаты Сі Цзіньпіна са зваротаў да маладога пакалення новай эпохі.

1. У барацьбе з эпідэміяй каронавіруса новага тыпу, вы, маладыя людзі, не баючыся небяспекі і цяжкасцяў, не шкадуючы сябе, разам з медработнікамі змагаліся з эпідэміяй на «перадавой», што прадэманстравала энергію і сілу моладзі.

2. Многія маладыя людзі Кітая на справе даказалі, што Кітайская моладзь-гэта годныя і адказныя людзі, якія могуць спраўляцца з самымі сур'ёзнымі задачамі.

3. У краіны будуць бліскучыя перспектывы, а ў народа будзе надзея, калі ў маладога пакалення высокія ідэалы, здольнасці і пачуццё адказнасці.

4. Яны сталі вядучай сілай у барацьбе з эпідэміяй, не баяліся пазбаўленняў і пакут. Перадавая лінія супрацьэпідэмічнага фронту -- гэта тое месца, дзе чалавек можа праявіць сябе, як нідзе больш.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040