ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана
  2020-03-20 14:45:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана ў час разгулу COVID-19. Пад санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША патрапілі пяць кампаній з ААЭ, якія аказваюць садзейнічанне Ірану ў продажы нафты і нафтахімічнай прадукцыі. "У 2019 годзе гэтыя кампаніі з ААЭ сумесна набылі сотні тысяч тон нафтапрадуктаў у Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі, каб адправіць іх у ААЭ", -- адзначаецца ў заяве.

Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын абвінаваціў Тэгеран у выкарыстанні даходаў ад продажу нафты і нафтахімічнай прадукцыі для падтрымкі сваіх тэрарыстычных агентаў, такіх, як сілы спецыяльнага прызначэння "Аль-Кудс" іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, замест таго, каб накіраваць гэтыя грошы на павышэнне здароўя і дабрабыту народа Ірана.

Уключэнне гэтых кампаній у санкцыйных спіс азначае блакіраванне ўсёй іх уласнасці і правоў на маёмасць. Амерыканскім грамадзянам таксама забаронена ўдзельнічаць ва ўсіх транзакцыях з імі.

Міністр замежных спраў Ірана напярэдадні напісаў, што Злучаныя Штаты панясуць адказнасць за "разбуральныя наступствы" сваіх аднабаковых санкцый супраць Ірана, уведзеных у той момант, калі Іран вядзе барацьбу з выбліскам COVID-19. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040